top of page
Фото автораЕвгений Малаховский

Топ пачварных будынкаў у Менску


Мы сабралі для вас топ пачварных/непрыгожых будынкаў Менска. Глядзіце "карусель" ды пішыце ў каментарах, ці згодныя вы з топам. Ну і дадавайце свае варыянты пачварных будынкаў



На пятым месцы дом Мусінскага. Гэты будынак нібы плот разбіў сабой стары горад. Калісь тут была чароўная Няміга, з мілымі вузенькімі вулічкамі. А цяпер гэты будынак закрывае від на Ракаўскае прадмесце.



На чацьвёртым месцы дом Чыжа. Тая ж гісторыя. Будынак папсаваў сабой від у цэнтры. Хаця тут калісь таксама было безліч прыгожых будынкаў накшталт Траецкага прадмесця. Цяпер тут стаіць вось гэты ў стылі «Хай-так»



На трэццім месцы гандлёвы цэнтар «Замак». Аўтары праекта спрабавалі збудаваць замак, а атрымалася як заўжды. Таксама ў лепшых традыцыях «Хай-так»



На другім месцы бізнес-цэнтар «Capital Palace», які разбіў сабой архітэктурны ансамбль на Кастрычынскай(Каліноўскага) плошчы. Ён выглядае жахліва ды і перавышае па вышыні суседа - палац культуры, як бы засланяе яго. Страхоцце!



Ну і ганаровае першае месца - палац н̶е̶з̶а̶л̶е̶ж̶н̶а̶с̶ц̶і̶ залежнасці. Што гэта ўвогуле? Наперадзе нагадвае белаз, а з боку - нейкі гроб. А агульны вайб - аграшэйхавы трэш. Лепей бы гэтага палаца неіснавала.

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page